Ліянэль Месі згуляе ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў з "Баварыяй"
25-гадовы нападаючы "Барселоны" працягвае аднаўляцца пасля траўмы сцягна, атрыманай у першым матчы з ПСЖ.
"Прессбол" нагадвае, што Месі прапусціў матч чэмпіянату Іспаніі з "Сарагосай" (14 красавіка, перамога з лікам 3:0) і, магчыма, не згуляе з "Левантэ" (20 красавіка). Аднак ён будзе гатовы выйсці на поле ў першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе 23 красавіка ў Мюнхене.
Нагадаем, перад тым, як Месі ў матчы ПСЖ атрымаў траўму, ён паспеў забіць прыгожы гол (гл. відэа). 10 красавіка, у паўторным матчы, Ліянэль Месі дапамог "Барселоне" прайсці ПСЖ. Ён з'явіўся на полі на 62-й хвіліне і паўдзельнічаў у галявой атацы.
Білеты на матч "Баварыя" — "Барселона" прадалі за дзве гадзіны.
Ліянэль Месі гуляў з ПСЖ праз боль
Фота — fcbarcelona.com