"Металург" прайграў "Нёману" — 2:3
Жлобінская каманда прымала ў сябе дома гродзенскіх гасцей.
Але першы фінальны матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі 27 сакавіка скончыўся для "Металурга" паразай.
Наступны паядынак адбудзецца таксама ў Жлобіне 28 сакавіка, нагадвае БелаПАН. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з камандаў.
У рэгулярным сезоне "Металург" заняў першае месца, "Нёман" — трэцяе.
Фота — goals.by