Мезін не будзе плаціць мінскаму "Дынама" сотні тысяч долараў
Галкіпер і мінскае "Дынама" дамовіліся аб скасаванні кантракту па пагадненню бакоў.
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што мінскае "Дынама" датэрмінова разарвала кантракт з Андрэем Мезіным, галкіперам нацыянальнай зборнай Беларусі. Падставай для гэтага было названае парушэнне дысцыпліны (маецца на ўвазе раптоўны ад'езд Мезіна з Хельсінкі падчас чэмпіянату свету). ХК "Дынама" (Мінск) заявіў, што паводле рэгламента Кантынентальнай хакейнай лігі на працягу 2 месяцаў Мезін павінен клубу траціну свайго заробку за год. А паводле звестак газеты "Прессбол", ён складаў каля 800 тысяч долараў.
Аднак 25 ліпеня стала вядома, што бакі дасягнулі кампрамісу і не маюць фінансавых прэтэнзій, інфармуе БЕЛТА.
Фота — goals.by