МХД ачолілі дзяўчаты
Абраннем кіраўніцтва арганізацыі скончыўся ўстаноўчы з’езд “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў”.
З’езд праходзіў 3 лістапада ў Мінску ў сядзібе БНФ. Старшынёй МХД абраная 23-гадовая Марына Хоміч. На мінулых парламенцкіх выбарах яна вылучалася кандыдатам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, агітавала за байкот выбараў і пасля знялася з дэпутацкай гонкі.
Марына Хоміч
Намеснікамі старшыні сталі Вікторыя Радзіеўская і Вольга Кавалькова. Дэлегаты таксама абралі раду і рэвізійную камісію арганізацыі, перадае БелаПАН.