Міхаіл Стэфановіч заменіць траўмаванага Сяргея Касціцына ў зборнай

Пра гэта стала вядома ў аўторак пасля абследавання пляча хакеіста. Лекары дыягнаставалі пашкоджанне звязак і рэкамендавалі тыднёвы спакой.

Таму на турніры яго заменіць Міхаіл Стэфановіч, піша "Прессбол". Нагадаем, што ў сераду да працы ў кэмпе зборнай таксама далучыцца нападнік "Таронта" і маскоўскага ЦСКА Міхаіл Грабоўскі.

Спаборніцтвы пройдуць 14-15 снежня ў Швейцарыі.

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі