Міхалевіч гатовы сведчыць супраць Лукашэнкі ў судзе

Апазіцыйны палітык спадзяецца, што яго супрацоўніцтва з брытанскай юрыдычнай фірмай H2O Law "дапаможа тым, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме". Пра гэта Міхалевіч заявіў падчас анлайн-канферэнцыі 28 сакавіка на сайце беларускай службы "Радыё Свабода".


Адказваючы на пытанне журналіста БелаПАН пра тое, ці выступіць ён сведкай па пазове фірмы H2O Law супраць Аляксандра Лукашэнкі, Міхалевіч заявіў, што будзе "выкарыстоўваць усе мірныя сродкі" для спынення ў Беларусі катаванняў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. "Спадзяюся, наша сумесная дзейнасць дапаможа тым, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме", - сказаў палітык.


Міхалевіч адзначыў, што ўстанавіў кантакт з фірмай H2O Law, "і не толькі з імі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі