Мікалай Статкевіч кажа аб правакацыях супраць яго

Пра званок сайту statkevich.org распавяла жонка Статкевіча Марына Адамовіч. Па яе словах, у камеру да экс-кандыдата ў прэзідэнты спрабавалі падсадзіць "сумнеўных" суседзяў. Па словах зняволеных, суседам Статкевіча мусіў стаць "спецыяльна навучаны" былы супрацоўнік спецслужбаў, вядомы вельмі жорсткім стаўленнем да сукамернікаў, здзекамі і збіццём іх.

Палітвязень заявіў, што, калі правакацыі будуць працягвацца, то ён мусіць патрабаваць "бяспечнага ад супрацьпраўных дзеянняў адміністрацыі турмы ўтрымання".  Да таго ж, кажа жонка, Статкевічу пагражаюць чарговым пакараннем "за аказанне псіхалагічнага ціску". Не выключана, што ціск на палітвязня пачаўся пасля таго, як ён чарговы раз адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Нагадаем, што Статкевіч — адзіны з экс-кандыдатаў у прэзідэнты, які застаецца за кратамі. Асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі, ён адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі