Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", палітвязень трапіў у памяшканне камернага тыпу на адзін месяц. Што стала прычынай для такога кроку адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, пакуль невядома.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч застаецца без адваката пасля таго, як Паўла Сапелку пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі.

Ваўкавыскага прадпрымальніка асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго звінавацілі ў незаконным захоўванні і перавозцы пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. 8 верасня мінула палова яго тэрміну, што дазваляла змяніць палітвязню пакаранне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі