Мікалая Лазавіка не пусцілі ў Малдову
Пра гэта паведаміў сам сакратар Цэнтравыбаркаму ў эфіры аналітычнай праграма "Панарама тыдня" на БТ.
Як адзначае nn.by, Лазавік мусіў узяць удзел у міжнародным семінары ў Кішынёве па выбарчым праве. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўлялася Рада Еўропы. Менавіта яны настаялі на адсутнасці Лазавіка ў спісе.
Прычынай стала тое, што Лазавік уваходзіць у спіс неўязных на тэрыторыю краін Еўрасаюза. Пра гэта чыноўнік распавёў у тэлеэфіры.