Мікалая Статкевіча на 2 месяцы кінулі ў камеру да хворага на сухоты
Пра гэта даведалася жонка палітвязня Марына Адамовіч.
У каментары "Радыё Рацыя" жанчына адзначыла, што яе вельмі турбуе нечакана лекарскі клопат пра здароўе экс-кандыдата ў прэзідэнты. Па яе словах, апошнім часам Статкевічу зрабілі флюараграфію лёгкіх тры разы — адзін раз у Шклоўскай калоніі і двойчы ў магілёўскай турме.
Марына Адамовіч заклапочаная магчымымі наступствамі для здароўя Статкевіча з-за суседства з хворым на сухоты. Разам з тым, яна расцэньвае гэта спробы шантажу і ціску на самага палітвязня, а таксама, магчыма, на краіны Захаду.
Фота — bymedia.net