Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч перашкаджаюць пабрацца шлюбам

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч заявілі пра намер пабрацца шлюбам. Дзеля гэтага Марыне Адамовіч трэба, каб у калоніі заверылі подпіс Мікалая Статкевіча. Але такі дакумент жанчыне не далі, паведамляе “Радыё Свабода”. У адказе на скаргу гаворыцца, што яна абавязана прадставіць доказ скасавання былога шлюбу Мікалая Статкевіча. Марына Адамовіч заяўляе, што такое патрабаванне можа высунуць толькі ЗАГС, а не адміністрацыя калоніі.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч быў асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў на 5 гадоў пазбаўлення волі. Ад 20 снежня 2010 году ён знаходзіцца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі