Міхаіла Мускага асудзілі на 5 сутак арышту
Маладафронтаўца мусілі вызваліць у пятніцу 11 траўня пасля 15-суткавага арышту за "Чарнобыльскі шлях".
Аднак на волю ён тады не выйшаў. У суботу паплечнікі даведаліся, што хлопца пакінулі ў турме на Акрэсціна да суда, прызначанага на панядзелак.
Як інфармуе праваабарончы сайт "Вясна", хлопца абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сведкамі ў Маскоўскім судзе выступілі міліцыянты Давідзюк і Савугін. У пратаколе пазначана, што затрымалі Мускага каля крамы "Альтаір". Суддзя прысудзіў маладафронтаўцу 5 сутак арышту.
Нагадаем, што нядаўна такім самым чынам асудзілі актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Паўла Вінаградава.
Фота — svaboda.org