Міхалевіч: Я ў Бруселі, у будынку Еўрапарламента

Еўрарадыё: Беларусь шукае вас праз Інтэрпол. Як вы да гэтага ставіцеся?


Міхалевіч: "Пра тое, што на мяне падалі ў Міжнародны вышук, я даведаўся з афіцыйнага ліста чэшскай пракуратуры, дзе таксама паведамляецца, што Генеральная пракуратура звярнулася за тым, каб Чэшская Рэспубліка выдала мяне. Я ўпэўнены, што Чэхія мяне не выдасць, бо падчас надання мне статуса палітычнага ўцекача, было праведзена вельмі сур'ёзнае палітычнае расследаванне маёй справы, таму проста будзе падцверджана, што я маю статус і што я пераследуюся па палітычных матывах".

 

Еўрарадыё: Ці не перашкодзіць гэта побыту ў іншых краінах ЕС? Бо такія выпадкі былі, што людзі мелі статус уцекача, але іх затрымлівалі ў іншай краіне.


Міхалевіч: "Так, такія выпадкі былі. Далей будзе бачна, як будзе адбывацца ў маім выпадку.Але я не збіраюся спыняць свае падарожжы, проста буду інфармаваць па дыпламатычных каналах тыя краіны, куды я еду, пра тое, што я туды збіраюся наведацца, каб яны ведалі, што я ў такім спісе знаходжуся".

 

Еўрарадыё: Дзе вы зараз знаходзіцеся?


Міхалевіч"Цяпер я знаходжуся ў Бруселі, у будынку Еўрапарламента, у беларускай шырокай дэлегацыі праваабаронцаў, сваякоў палітзняволеных. Адбываюцца сустрэчы ў Еўрапейскім парламенце, з кіраўнікамі камітэтаў, з людзьмі, якія адказныя за правы чалавека. Асноўная тэма гэтых сустрэч — палітзняволеныя і вызваленне палітзняволеных".


Еўрарадыё: Беларусь папрасіла крэдыт у МВФ, як да гэтага паставіліся палітыкі, людзі, з якімі вы сустракаліся?

 
Міхалевіч: "Мы пра гэта гаварылі, што агульная пазіцыя павіна быць такая, што ўсе перамовы пра выдзялення крэдытаў павінны весціся толькі пасля таго, як усе палітзняволеныя — а іх на сённяшні дзень 43 чалавекі — будуць вызваленыя".


Еўрарадыё: Некаторыя эксперты выказваюцца, што МВФ не мае дачынення да палітыкі і гэтае пытанне, датычна палітзняволеных, не можа ўплываць на выдзялення крэдыта. Як вы лічыце?


Міхалевіч: "Безумоўна, гэтае пытанне ўплывае на выдачу крэдыта. Міжнародны валютны фонд, таксама як і любая міжнародная арганізацыя, падуладны палітычным працэсам".

Поўную размову з палітыкам можна паслухаць! 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі