Мікола Дземідзенка ажаніўся (фота)
Абранніца маладафронтаўца – мастачка Алеся Раманюк, дачка этнографа Міхася Раманюка
Вянчанне праходзіць сёння ў Мёрскім касцёле. Але паколькі сужэнцы – абодва ўніяты, то сакрамэнт хросту здзяйсняе ўніяцкі святар з Мінска. У Мёрах жывуць бацькі Міколы Дземідзенкі, якія і займаліся падрыхтоўкай свята.
Мікола Дземідзенка – адзін з лідараў “Маладога Фронту”. Неаднаразова затрымліваўся і адбываў суткі. У многіх выпадках маладзёна хапалі прэвентыўна – ва ўласнай кватэры ці ля пад’езда, каб не дапусціць ягоны ўдзел у масавых мерапрыемствах.
Алеся Раманюк – дачка слыннага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка (1944-1997). Алеся выкладае ў Акадэміі мастацтваў дысцыпліны “Гісторыя народнага касцюма”, “Народнае мастацтва”, “Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва”, “Гісторыя сусветнага мастацтва” ды іншыя.
Вяселле адбываецца “па-маладафронтаўску”. Як напісаў у фэйсбуку сам Мікола Дземідзенка, “КДБ цісне на адміністрацыю кавярні у якой мусіць прайсці наша вяселле…”. А паплечніца Міколы Наста Палажанка ўжо жартам пачала высвятляць, ці даюць у мёрскай каталажцы матрацы.
Еўрарадыё віншуе маладых ды зычыць міры і згоды!
Фота Кастуся Шыталя, http://mfront.net