Мікола Статкевіч мае доступ да незалежнай прэсы
Такі адказ даў начальнік шклоўскай папраўчай калоніі №17 магілёўскаму праваабаронцу Барысу Бухелю.
Спадар Ярмаліцкі адзначае, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч атрымлівае па падпісцы газеты “Народная Воля”, “Роднае слова”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Прессбол”, “Белгазета”, “Белорусы и рынок”, “Обозреватель”. Усе яны прыходзяць па меры паступлення з паштовага аддзялення.
Акрамя гэтага начальнік шклоўскай калоніі запэўніў, што Мікола Статкевіч працаўладкаваны ў цэх дрэваапрацоўчай вытворчасці. Стан здароўя асуджанага палітыка здавальняючы. Пры неабходнасці ён можа звяртацца па медыцынскую дапамогу ў медпункт.
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму Мікола Статкевіч траўмаваў падчас працы на вытворчасці сваю руку.