Мікола Статкевіч працуе ў турме за 300 рублёў у дзень
Палітвязень працягвае змагацца за сваю прэсу, бо яму некалькі месяцаў не прыносяць выпісаныя газеты.
Ён пісаў скаргі у пракуратуру, што ягоную маёмасць супрацоўнікі турмы прысвойваюць. А ў пятніцу ў Міколы быў адвакат, распавяла Радыё Свабода яго жонка Марына Адамовіч.
Са словаў жанчыны, Статкевіч працуе ў турме разам са сваім суседам па камеры. Яны займаюцца нейкімі адкідамі швейнай вытворчасці і атрымліваюць за сваю працу 300 рублёў на дзень. Сам палітвязень расцэньвае гэтую працу як магчымасць “пасцябацца“, то бок, дамагчыся выканання працоўнага заканадаўства, што тычыцца мінімальнай аплаты працы.