Мікола Статкевіч зноў працуе ў турме на лесапілцы

Як распавяла Радыё Свабода грамадзянская жонка асуджанага палітыка Марына Адамовіч, у Статкевіча палепшыўся стан здароўя. Ён залячыў руку і ў яго больш няма арытміі сэрца. Цяпер ён зноў можа працаваць на лесапілцы.
Пры гэтым жонка па-ранейшаму не атрымлівае ад вязня лістоў, няма ад яго і тэлефонных званкоў. Адвакату палітзняволены сказаў, што ад яго патрабуюць пісаць, нібыта ўсё добра.
 
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення па справе 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі