Міколу Статкевіча пасадзілі ў карцар перад вяселлем
14 снежня ў палітвязня павінен быў скончыцца 10-дзённы тэрмін пакарання карцарам. Аднак невядома, ці перавялі яго ў атрад.
Між тым на 20 снежня прызначанае заключэнне шлюбу паміж Міколам Статкевічам і яго грамадзянскай жонкай Марынай Адамовіч. У інтэрв’ю Радыё Свабода жанчына паведаміла, што ў той дзень у любым выпадку паедзе ў Шклоўскую калонію. Але яна не ўпэўненая, ці пусцяць яе туды.
Марына Адамовіч таксама заўважае, што Статкевічу нават не дазваляюць стэлефанавацца з ёй перад вяселлем.