Міліцыя хоча "бяспечныя" дрэўкі для фанацкіх сцягоў, але не ведае крытэраў
Пінскія міліцыянты не ведаюць, якімі павінны быць дзяржальны для сцягоў на стадыёне.
Перад пачаткам футбольнага сезона фанаты мясцовага клуба “Хваля” папрасілі міліцыянтаў растлумачыць патрабаванні для дрэўкаў. Праваахоўнікі заявілі, што флагштокі павінны быць бяспечнымі. Аднак у Пінску гэта вызначыць немагчыма, таму ўзоры дзяржальнаў папярэдне трэба накіраваць на экспертызу ў Брэст. У іншым разе “нестатутныя” прылады не будуць дапушчаныя на стадыён.
Таксама міліцыянты нагадалі, што змест плакатаў і расцяжак павінен быць выключна спартовай тэматыкі.