Міліцыя запрасіла жыхароў Брэста разам лавіць падлеткаў

Акцыя пачалася 9 і закончыцца 14 кастрычніка, паведамляе партал “Віртуальны Брэст”. Падчас яе з вучнямі школ і бацькамі праводзяцца гутаркі аб забароне падлеткам пасля 23-й гадзіны знаходзіцца па-за домам без суправаджэння дарослых. Міліцыя будзе “ў вечаровы і начны час адпрацоўваць месцы адпачынку моладзі”.

Міліцыянты запрашаюць узяць удзел у правядзенні акцыі “Агні начнога горада” не толькі жыхароў, але і гасцей Брэста. Просяць “выяўляць падлеткаў, якія здзяйсняюць або здзейснілі правапарушэнні”.

Нагадаем, з 5 верасня згодна з Пастановай Савета Міністраў непаўналетнім з 23-й да 6-й гадзіны забараняецца знаходзіцца па-за жыллём без суправаджэння бацькоў або асобаў, якія іх замяшчаюць. Бацькоў парушальнікаў “каменданцкага часу” чакае штраф да двух, пры паўторным парушэнні да пяці базавых велічынь (200 і 500 тысяч рублёў адпаведна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі