Міліцыянты не дазволілі здымаць каля дома, дзе адбыўся выбух (відэа)

Пры гэтым яны не патлумачылі свае дзеянні.

Прадстаўнік БелаПАН прайшоў да дома, паказаўшы пасведчанне лейтэнанту міліцыі. Ён не падыходзіў блізка да будынка, здымаў месца трагедыі на відэакамеру і чакаў абяцанага каментара ад прадстаўнікоў таварыства Чырвонага Крыжа. Аднак той жа лейтэнант разам з іншымі міліцыянтамі раптоўна вывеў яго за агароджу.

БелаПАН адзначае, што інакш як хамствам і бесцырымоннасцю, увасобленымі ў нібыта афіцыйныя межы, гэта не назавеш.

Нагадаем, выбух адбыўся жылым доме 23 лютага. Загінулі два чалавекі. Дзесяткі чалавек часова адселеныя. На месцы працуе спецыяльная камісія.

Відэа Андрэя Корсака, БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі