Міліцыя вынесла друкаваную прадукцыю і кампутар з офіса “Гавары праўду”

Ва ўсіх, хто там знаходзіўся, перапісалі дадзеныя і здымалі на відэакамеру. Пра гэта Еўрарадыё распавяла актывістка кампаніі, кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Таццяна Караткевіч:
120906 Karatkevicz.mp3
“Спачатку прыйшоў участковы і сказаў, што ёсць скаргі ад суседзяў. Потым яшчэ прыйшоў чалавек з камерай. Пачалі ва ўсіх перапісваць дадзеныя. Я была супраць, каб мяне здымалі і выйшла сустрэць знаёмую”.

Таццяна Караткевіч дадала, што за участковым у офіс прыйшлі яшчэ трое супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Яны збіраюцца складаць пратакол і забіраць друкаваныя матэрыялы ды тэхніку. На 20-ю гадзіну ўсіх адпускаюць, акрамя Ігара Драко, які будзе прысутнічаць падчас вопісу рэчаў.

Уключэнне ў жывым эфіры Еўрарадыё з Віталём Зыблюком:

120906 ZybliukS.mp3

А 21-й гадзіне міліцыянты пачалі выносіць з кватэры друкаваную прадукцыю. Улёткі кандыдаткі ў дэпутаты Таццяны Караткевіч пакінулі. "Госці" цікавіліся відэаназіральнай апаратурай, а пасля забралі кампутар-сервер.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі