Міліцыя ўварвалася ў мінскі клуб на панк-канцэрт
Інцыдэнт адбыўся ў клубе “6А”, што месціцца на Партызанскім праспекце. Міліцыя наляцела каля 21.00, прычына ўварвання невядомая.
У выніку без усялякіх тлумачэнняў затрымалі 7 чалавек, у тым ліку аднаго музыку, аднаго з арганізатараў канцэрту, а таксама звычайных слухачоў.
Пра гэта паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё наведніца клубу Аляксандра. Яна кажа, што гэта быў звычайны канцэрт, дзе грала некалькі гуртоў.