Мінчукам прапануюць выбраць тэмпературу ў метро

Як інфармуе сайт Мінгарвыканкаму, у зімовы час цёпла апранутым пасажырам у метро спякотна. Там яны знаходзяцца працяглы час, а пасля выходзяць і трапляюць зноў на мароз. Чыноўнікі заклапочаныя, што гэта прыводзіць да захворванняў.

Таму на сайце і прапануецца паўдзельнічаць у галасаванні за два варыянты: за цёплую тэмпературу паветра ў метро (15-18 градусаў цяпла) ці прахалодную (10-12 градусаў вышэй за нуль). На 00.50 пятніцы пададзена прыблізна роўная колькасць галасоў — каля 45 тысяч за кожны варыянт.

На здымку: 7 лістапада метро наведаў Аляксандр Лукашэнка, які разам са старшынёй Мінгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам адкрываў новыя станцыі. Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі