Мінчукам прапануюць у арэнду кватэры нядбайных сем'яў

Як паведамляе realt.onliner.by, спіс жылых памяшканняў, прызначаных для арэнды, з'явіўся ў чацвер на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы. Гэта часова вольныя кватэры. Раней у іх пражывалі нядбайныя сем'і. Цяпер бацькі знаходзяцца ў турме, дзеці — у інтэрнатах. А іх жыллё прапануецца ў арэнду да таго часу, пакуль уласнікі не выйдуць на волю.

Пры гэтым кошты значна ніжэйшыя за сярэднерынкавыя. Напрыклад, вольная да 6 верасня 2012 года "двушка" плошчай 50 кв. м на праспекце газеты "Звязда" каштуе каля 160 долараў. Кватэру плошчай 52 кв. м на вуліцы Рафіева прапануюць за 170 долараў. Тут можна жыць да 5 студзеня 2013 года.

Камунальнікі, аднак, кажуць, што попытам такое жытло не карыстаецца, бо яно запушчанае і вымагае рамонту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі