Мінчукі кожны дзень выпіваюць 335 тысяч літраў квасу
Столькі гэтага напою набываюць у гарачыя дні толькі з бочак на вуліцах. Калі гарачыня спадае, то продаж зніжаецца — да 150-160 тысяч літраў.
На 1 ліпеня ў Мінску квас разлівалі на 1.406 вулічных гандлёвых кропках. У параўнанні з мінулым годам, іх стала болей на 20%, адзначае агенцтва “Мінск-Навіны”.