Мінэканомікі: курс долара можа быць 7 тысяч рублёў

Пра гэта 15 ліпеня заявіў прадстаўнік ведамства, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Антон Даўгавечны. Ён адзначыў, што калі Беларусь пяройдзе да плаваючага курса нацыянальнай валюты, то некаторы час ён можа зашкальваць. Спецыяліст называе магчымую лічбу — 7 тысяч рублёў за долар і вышэй. Аднак потым курс можа адкруціць назад, паведамляе Interfax.by

Прадстаўнік Мінэканомікі таксама не выключыў, што ў перыяд уніфікацыі курса Нацбанк будзе рабіць валютныя інтэрвенцыі. Гэта можа быць спосабам пазбегнуць рэзкіх ваганняў курса на рынку. Пры гэтым цяперашні курс у 5 тысяч рублёў за долар доўга трымаць нельга — не хопіць золатавалютных рэзерваў, лічыць Антон Даўгавечны.

Літаральна сёння Міжнародны валютны фонд зноў заклікаў Беларусь не зацягваць з пераходам на адзіны курс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі