Мінэканомікі: у Беларусі неабходна фармаваць нацыянальную кіраўнічую эліту

На сустрэчы разглядаліся праблемы павышэння эфектыўнасці менеджменту і карпаратыўнага кіравання ў краіне, станаўлення нацыянальнай кіраўніцкай эліты. Удзельнікі абмеркавалі магчымасць стварэння структур, прызначэннем якіх з'яўляецца інкарпарацыя лепшых узораў сусветнай кіраўнічай практыкі, а таксама пытанні навучання і падрыхтоўкі прафесійных кіраўнікоў.

У бліжэйшы час гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на пасяджэннях прадпрымальніцкіх саюзаў і аб'яднанняў, паведамляе БЕЛТА.

На здымку: Плакаты прадпрымальнікаў. Мінск, снежань 2008 г. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі