Мінгарвыканкам шукае 3,5 мільярды рублёў (фота)

Ад 1971 года яно ўпрыгожвала фасад сталічнай гасцініцы "Турыст". Аднак у апошняе дзесяцігоддзе, праз тэхналагічную памылку, пачало імкліва разбурацца.

Як паведамляе сайт Onliner.by, Мінгарвыканкам усё ж вырашыў аднавіць пано, але грошы на гэты праект пакуль не знойдзеныя. Ёсць спадзяванне на падтрымку Мінфіна, паколькі "Беларусь партызанская" — культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.


Згодна з ацэнкамі рэстаўратараў, аднаўленне пано будзе каштаваць гораду тры з паловай мільярды рублёў (больш за 400 тысяч долараў). І гэта без уліку смальты, адзначае тэлеканал "Беларусь-1".

Так пано выглядала ў 1989 годзе. Фота — Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі