Міністр абароны патлумачыў выказванні Аляксандра Лукашэнкі

Нагадаем, што некалькі дзён таму кіраўнік Беларусі заявіў, што расія можа паўдзельнічаць у павышэнні грашовага забеспячэння беларускіх вайскоўцаў.

Па словах Жадобіна, СМІ паведамілі насельніцтву некарэктную інфармацыю. Міністр абароны кажа, што не было гаворкі пра фінансаванне беларускіх вайскоўцаў з расійскага бюджэту, перадае БелаПАН.

Насамрэч, кажа Жадобін, мелася на ўвазе, што вайсковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй можа стаць адным з аргументаў у атрыманні прэферэнцый у эканамічных пытаннях. Напрыклад, гэты аргумент скарыстаюць пры абмеркаванні мытаў на нафту ці газ. А ў сваю чаргу, зэканомленыя сродкі дазволяць папоўніць бюджэт краіны і павялічыць грашовае ўтрыманне беларускіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі