Міністр адукацыі: удзельнікі эксперыменту выказаліся за планшэты і нэтбукі

Настаўнікі і школьнікі пяці школаў краіны, якія ў мінулым навучальным годзе ўдзельнічалі ў эксперыменце па выкарыстанню ў працэсе вучобы планшэтаў і нэтбукаў, падтрымалі гэтае новаўвядзенне. Паводле слоў міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, вынікі эксперыменту ўжо абагульненыя і сістэматызаваныя.

Міністр заявіў, што да яго могуць далучацца іншыя школы і гімназіі, якія маюць адпаведную матэрыяльную базу і кваліфікаваных настаўнікаў, інфармуе БЕЛТА.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі