Міністр Анатоль Куляшоў вылецеў у Беларусь
Францыю ён пакінуў бесперашкодна.
Па словах юрыстаў, якія ініцыявалі пазоў пра затрыманне кіраўніка ўнутраных справаў Беларусі, яны здзіўляюцца, чаму "неўязнога ў Еўрасаюз" Куляшова ўвогуле запрасілі ў Францыю.
Дырэктарка Свабоднага тэатра Наталля Каляда кажа, што яна ў жаху ад таго, што чалавеку, які арганізаваў масавыя арышты мірных дэманстрантаў, было дазволена хадзіць вольна ў Францыі. Пра гэта піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць".
Нагадаем, напярэдадні французскі адвакат Вільям Бурдон падаў пазоў супраць беларускага міністра, які прыбыў з візітам у Францыю на запрашэнне Інтэрпола.