Міністр эканомікі Беларусі паўдзельнічае ў пасяджэнні МВФ
А таксама Сусветнага банка. Ён ўзначаліць афіцыйную беларускую дэлегацыю.
Паседжанне пройдзе ў Токіа з 12 па 14 кастрычніка. Саветы кіраўнікоў Міжнароднага Валютнага Фонду і Групы Сусветнага банка збіраюцца для абмеркавання сваёй працы штогод. На такіх мерапрыемствах дэлегацыі краін праводзяць сустрэчы і перамовы па эканамічных і фінансавых пытаннях.
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах штогадовага паседжання, дыскусіях кіраўнікоў на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе шэраг сустрэч, інфармуе Міністэрства эканомікі.