Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі можа перайсці ў дыпламаты?

Тэлеканал "Белсат" са спасылкай на ананімную крыніцу паведаміў, што ў кіраўніцтве ведамства чакаюцца перамены. Афіцыйнага пацвярджэння, аднак, гэтыя звесткі не атрымалі. Памочніца Праляскоўскага Алеся Прохарава кажа, што не мае такой інфармацыі і каментаваць гэтыя звесткі не можа.

Нагадаем, што Алег Праляскоўскі займае пасаду міністра інфармацыі з 2009 года. Да гэтага ён два гады быў памочнікам прэзідэнта і кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення ў Адміністрацыі прэзідэнта. З 2002 да 2003 года ўзначальваў БелТА.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі