Міністр замежных спраў наведвае Італію
Сяргей Мартынаў плануе сустрэцца з прадстаўнікамі парламента і дзяржаўных органаў гэтай краіны.
МЗС таксама інфармуе, што Мартынаў мае намер сустрэцца з кіраўніцтвам італьянскіх кампаній, якія зацікаўленыя у рэалізацыі буйных праектаў у Беларусі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Па дадзеных беларускага МЗС, Італія ўваходзіць у дзесятку асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны. Таваразварот паміж краінамі склаў у мінулым годзе больш за 1,5 млрд. долараў. Па аб'ёму прамых замежных інвестыцый у беларускую эканоміку Італія займае другое месца пасля Расіі.