Мінпрацы: амаль у кожным другім раёне сярэдні заробак — $350-400
Пра гэта паведаміў 27 ліпеня першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на паседжанні калегіі ведамства.
Па выніках чэрвеня, болей за 500 долараў зараблялі работнікі галіны, звязанай з вылічальнай тэхнікай, у хімічнай вытворчасці, у сферы фінансавага пасярэдніцтва, на чыгунцы, у горназдабываючай прамысловасці, у металургічнай вытворчасці і ў аптовым гандлі.
Мінімальны заробак з 1 траўня з улікам індэксацыі склаў 1 мільён 47 тысяч 600 рублёў, паведамляе БЕЛТА. З’явілася ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння арганізацый, дзе плацяць меней за мінімальны спажывецкі бюджэт.
Намінальны налічаны заробак у Беларусі за чэрвень склаў 3 мільёны 752 тысячы рублёў.