Мінскае “Дынама” Алега Пратасава разграміла "Мінск" — 3:0

У першым тайме матча сталічных каманд “Мінск” меў перавагу і галявыя моманты. У другой палове гульні ўсё змянілася — на полі дамінавалі дынамаўцы, якія забілі тройчы: вызначыліся легіянеры Курэля (50-я хвіліна) і Фігерэда (63-я і 66-я).

У Хойніках на гарадскім стадыёне гулялі “Славія” і БАТЭ. Барысаўчане сціпла перамаглі мазыран — 1:0. Бабруйская “Белшына” сустрэлася з гродзенскім “Нёманам” у Мінску і здолела звесці гульню ўнічыю — 2:2.

Яшчэ тры гульні гэтага тура пройдуць у панядзелак, 8 красавіка. “Тарпеда-БелАЗ” сустрэнецца з “Дняпром”, брэсцкае “Дынама” — з “Шахцёрам”, а “Гомель” будзе спаборнічаць з “Нафтанам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі