Мінск наведала дэлегацыя Дзярждэпартаменту ЗША

Даніэль Розенблюм пацікавіўся ў прысутных іх меркаваннем наконт развіцця сітуацыі ў Беларусі ў будучым.

Як паведамляе "Наша ніва", на сустрэчы прысутнічалі Ірына Вештард, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч.

Вядома, што прадстаўнік Дзярждэпу знаходзіўся ў беларускай сталіцы некалькі дзён. Ці меў ён сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, невядома.

Апошні раз прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Даніэл Расэл наведваў Беларусь у лістападзе 2010-га.

Нагадаем, што 29 студзеня Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей абмеркавалі перспектывы ўзаемаадносінаў Беларусі з ЕС і ЗША.

Эксперт: наладжванне адносінаў з ЕС — добрая карта ў гульні з Расіяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі