Мінск стане экуменічнай сталіцай Еўропы ў 2014 годзе

Падчас мерапрыемства, які праходзіць 5–8 чэрвеня 2012 г. у сталіцы Партугаліі Лісабоне, было прынята рашэнне аб правядзенні наступнага форуму ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прымае ўдзел у працы сёлетняй экуменічнай сустрэчы, прысвечанай тэме “Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы”.

Падобныя форумы праводзяцца раз на два гады па чарзе ў краінах з каталіцкай і праваслаўнай большасцю па запрашэнні адпаведнага біскупа. На гэты раз такое запрашэнне прыйшло ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.

Тэма і дата правядзення форуму будуць вызначаныя пазней. Галоўная ідэя гэтых форумаў — пошук адказу на найбольш акуальныя выклікі часу. Каталіцка-праваслаўныя форумы з’яўляюцца важнай пляцоўкай экуменічнага дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі і адначасова месцам пошуку супольнага, абгрунтаванага сацыяльным хрысціянскім вучэннем Захаду і Усходу, адказу на хвалюючыя пытанні сучаснасці, інфармуе catholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі