Мінскае “Дынама” абыграла ў авертайме “Атлант”
6 студзеня клуб перамог у выязным матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі — 1:0 (0:0, 0:0, 0:0, 1:0).
Адзіную і пераможную шайбу закінуў Джэф Плат.
Склад “Дынама”: Хауген; Ніскала — Дзянісаў, Лайне — Піўко — Іргл; Каралахці — Краічак, Плат — Стась — Стэплтан; Мэрфі — Чарнавок, Мялешка — Кітараў — Кулакоў; Нагачоў — Хузееў, Міхалёў — Дрозд — Лапачук.
У гэтым сезоне “Дынама” гуляла з мыцішчанскім “Атлантам” 30 верасня ў сябе дома. Тады перамога таксама была на баку беларусаў — 3:2.
Пасля 40 гульняў мінскі клуб з 53 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзявятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, 5 у авертайме, 1 па булітах, пацярпела 2 паразы па булітах, 3 у авертайме і 17 у асноўны час, закінула 96 і прапусціла 121 шайбу.