Мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях "Югру" — 7:5 (відэа)
У панядзелак каманда Аляксандра Андрыеўскага правяла чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
У Ханты-Мансійску дынамаўцы гулялі з "Югрой". Першы перыяд выйгралі мінчукі — 3:2, у другім была нічыя 2:2, а трэці зноў быў за дынамаўцамі — 2:1.
У мінскага "Дынама" пасля 31 матча стала 38 ачкоў, каманда займае 10 месца ў Заходняй канферэнцыі.
Нагадаем, у кастрычніку ў Мінску "Югра" святкавала перамогу з лікам 3:2 (гл. відэа).
Адзначым, што на выязны матч не паляцеў легіянер Лібар Піўка — ён выстаўлены на драфт адмоваў. Замест яго з камандай знаходзіцца нападаючы Анатоль Пратасеня, інфармуе афіцыйны сайт клуба.
Фота — hcdinamo.by