Мінскае "Дынама" можа згуляць з "Барселонай"
Гаворка ідзе пра гандбольную Лігу чэмпіёнаў.
У Нямеччыне прайшло лёсаванне групавога раўнда мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляе "Прессбол", згодна з лёсаваннем пераможца кваліфікацыйнай пары "Дынама" — "Бешыкташ" (Стамбул) будзе гуляць у групе D.
Іншыя месцы ў групе дасталіся іспанскай "Барселоне", харвацкаму "Заграбу", швейцарскаму "Шафхаўзэну", нямецкаму "Берліну" і венгерскаму "Піку".
Групавы раўнд стартуе ў кастрычніку. А кваліфікацыйныя матчы чэмпіёнаў Беларусі і Турцыі пройдуць 5-6 і 8-9 верасня ў Стамбуле і Мінску.
Фота — champ.by