Мінскае "Дынама" выйшла ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў
Дынамаўцы атрымалі датэрміновую гарантыю выступлення ў наступным раўндзе.
Напярэдадні адлёту на матч восьмага тура групавога раўнда гандбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць харвацкага "Заграба". Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе швейцарскага "Шафхаўзена" над венгерскім "Пікам" — 36:29 (20:14).
Турнірнае становішча ў групе "D": "Барселона" (Іспанія) — 14 ачкоў (7 гульняў), "Берлін" (Нямеччына) — 10 (7), "Дынама" (Беларусь) — 9 (7), "Шафхаўзен" (Швейцарыя) — 4 (8), "Пік" (Венгрыя) — 4 (8), "Заграб" (Харватыя) — 3 (7).
У плей-оф выходзяць па чатыры лепшыя каманды групы.