Мінскае “Дынама” не выйшла ў плэй-оф Кубка Гагарына (відэа)
17 лютага ў сябе дома каманда прайграла ў драматычнай барацьбе “Салавату Юлаеву” апошні матч чэмпіянату КХЛ — 2:3. Цяпер мінчукі возьмуць удзел у Кубку Надзеі.
Дынамаўцы гулялі ў наступным складзе: Хауген; Каралахці (к) — В.Дзянісаў, Плат — Стэплтан — Міхалёў; Крайчак — Ніскала, Іргл — Хіршавіц — Лайнэ; Чарнавок — К.Мерфі, Кулакоў — Кітараў — Мялешка; Дрозд — Піўко — Хузееў; Нагачоў.
У той самы час адзін з канкурэнтаў “Дынама” ў барацьбе за апошнюю пуцёўку ў плэй-оф “Атлант” разграміў “Металург” з Новакузнецка (5:0) і выйшаў у вырашальны раунд.