Мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ
На гэты раз каманда Марэка Сікоры саступіла ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцоваму "Тарпеда" — 2:3.
Дынамаўцы першыя адкрылі лік — на 9-й хвіліне вызначыўся Корса. Аднак гаспадары пляцоўкі закінулі ў кожным перыядзе па шайбе і на 46-й хвіліне выйгравалі з лікам 3:1. На апошняй хвіліне Падхрадскі зрабіў лік 2:3, на тое, каб паспрабаваць зраўняць лік, ужо не хапіла часу.
Пасля 50 матчаў у мінскага "Дынама" 78 ачкоў, яно займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава і пятае ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч дынамаўцы правядуць 17 лютага ў Мінску з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга.