Мінскае "Дынама" перайграла "Атлант" — 4:2
У панядзелак каманда Марэка Сікоры правяла вельмі цяжкі матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
Лік па перыядах — 3:1, 0:1, 1:0. Шайбы ў нашай каманды на рахунку Лайнэ, Плата, Обшута і Мялешкі.
Пасля гэтай перамогі мінскае "Дынама" пасля 37 матчаў мае 66 ачкоў, закінута 105 шайбаў, прапушчана 85. Дынамаўцы займаюць першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое месца ў Заходняй канферэнцыі (на першым — піцерскі СКА, у якога пасля 34 матчаў 73 ачкі).
Наступны матч мінчукі праводзяць 4 студзеня 2012 года ў Навакузнецку з мясцовым "Металургам".