Мінскае "Дынама" перамагло ніжагародскае "Тарпеда" — 4:2
На "Мінск-Арэне" ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з няпростым сапернікам каманда Марэка Сікоры атрымала валявую перамогу.
Лік па перыядах — 1:1, 2:0, 1:1. Радуе, што тры шайбы на рахунку беларускіх хакеістаў — Дразда, Мялешкі (у меншасці) і Дзянісава. Зноў закінуў шайбу Іргл!
У выніку, мінскае "Дынама" вярнула сабе другі радок у Заходняй канферэнцыі. Пасля 28 гульняў у дынамаўцаў 48 ачкоў.
Наступны матч мінчукі правядуць 2 снежня на сваёй пляцоўцы з маскоўскім "Дынама".