Мінскае "Дынама" перамагло па булітах славацкі "Леў"

У аўторак мінскае "Дынама" атрымала цяжкую перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" каманда Марэка Сікоры выйграла ў славацкага "Льва" — 3:2 (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0). У асноўны час вызначыліся Лінглет і Плат. Буліты рэалізавалі Іргл і Мялешка (кідок Плата быў недакладны).

Мінскае "Дынама" разам з піцерскім СКА лідыруе ў Заходняй канферэнцыі, у іх па 34 ачкі (аднак у СКА тры гульні ў запасе). Сёння армейцы перайгралі ў гасцях маскоўскае "Дынама" — 4:1.

28 кастрычніка мінчукі гуляюць у гасцях з "Атлантам", а 30-га — з "Тарпеда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі