Мінскае "Дынама" перамагло ў Салігорску "Шахцёр" — 3:1
У панядзелак прайшоў апошні матч 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
У Салігорску мінскае "Дынама" атрымала важную перамогу над адным з лідараў, "Шахцёрам". Спачатку двойчы вызначыўся Фурлан (на 36-й і 55-й хвілінах) з перадач Перапечкі, а на 82-й хвіліне гол забіў ужо сам Перапечка. Амаль адразу Кірэнкін здолеў "размачыць" лік.
Турнірную табліцу першынства можна паглядзець тут