Мінскае "Дынама" прайграла "Нафтахіміку" — 0:3

Мінскія дынамаўцы згулялі свой першы матч няўдала. У Ніжнекамску яны саступілі мясцоваму "Нафтахіміку" — 0:3 (0:3, 0:0. 0:0). Першую шайбу на 12-й хвіліне закінуў Марцін Цыбак. На 15-й Максім Пестушка рэалізаваў большасць, а праз 25 секундаў Марцін Коўкал закідвае ў браму, якую абараняў Кевін Лаланд, трэцюю шайбу. Лік не змяніўся да фінальнай сірэны.

Наступны матч "Дынама" праводзіць у суботу, 8 верасня, у Казані з "АкБарсам" (пачатак а 16-й па беларускім часе).

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі